Курс
па наратыўных
падкастах

ад Nara (LT) x Belarus Podcast Hub

ад Nara (LT) x Belarus Podcast Hub

Прыняць удзел

Прыняць удзел

Прыняць удзел

Прыняць удзел

Стварыце свой наратыўны падкаст

Стварыце свой наратыўны падкаст

Belarus Podcast Hub аб'яўляе набор на афлайн-курс для падкастэраў з досведам працы ў журналістыцы


Галоўны фокус трэнінгу – на стварэнні комплексных, «рэжысёрскіх» аўдыягісторый, якія будуць асвятляць пэўную праблему ці з’яву.

4-дзённы трэнінг пройдзе 26-29 верасня ў Вільні (Літва) і будзе складацца з тэарытычнай і практычнай частак.

У межах заняткаў вы:

  • даведаецеся пра сучасны стан падкастынгу ў свеце і асаблівасці стварэння падкастаў на нацыянальнай мове;

  • прапрацуеце гісторыі для ўласных наратыўных падкастаў;

  • наведаеце серыю практычных заняткаў па пошуку ўласнага гучання, напісанню сцэнара, выкарыстанню саўнддызайну і музыкі;

  • даведаецеся пра стратэгіі пошуку слухачоў падкаста і яго манетызацыі.

Сваім досведам у стварэнні наратыўных падкастаў падзеліцца каманда журналістаў літоўскай медыяініцыятывы NARA: Караліс Вішняўскас, Індрэ Кіршайтэ, Томас Валкаўскас і Ката Бітоўт. Nara – гэта медыяпраект, які займаецца сацыяльнай лонгрыд-журналістыкай. Падкаст NARA быў запушчаны ў 2017 годзе і быў намінаваны на прэмію PRIX Europa Awards і прадстаўлены на Міжнароднай канферэнцыі Audiodocs у Ісландыі і Міжнародным фестывалі журналістыкі ў Італіі. У 2019 годзе NARA (тады – NYLA) быў названы лепшым літоўскім падкастам на канферэнцыі LOGIN.


Больш падрабязна пра NARA можна пачытаць у інтэрв'ю з Індрэ Кіршайтэ для Belarus Podcast Hub.

Для каго гэты курс

Для ўдзелу ў адукацыйным курсе запрашаюцца журналісты, кантрыб’ютары і грамадзянскія актывісты з досведам працы ў журналістыцы. Па выніках курсу кожны ўдзельнік і ўдзельніца будуць мець драфт уласнай наратыўнай гісторыі і план па пераўтварэнню яе ў падкаст, а таксама да 5 снежня 2023 года маюць стварыць 2-3 эпізоды ўласнага падкаста пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Belarus Podcast Hub.

Крытэрыі ўдзелу

  • наяўнасць распрацаваннай ідэі вашага падкаста;

  • магчымасць наведаць заняткі 26-29 верасня ў Вільні (а таксама наяўнасць візы для такога ўдзелу);

  • магчымасць выпусціць 2-3 эпізоды ўласнага наратыўнага падкаста да 5 снежня 2023 года (з рэсурснай падтрымкай Belarus Podcast Hub).

Больш аб курсе

Заняткі будуць праходзіць у Вільні. Мова трэнінгу – англійская, пры неабходнасці будзе арганізаваны пераклад. Удзельнікам і ўдзельніцам неабходна таксама мець пры сабе лэптоп і навушнікі.


Удзел у курсе бясплатны. Для ўдзельнікаў курса з іншых гарадоў мы пакрываем транспартавыя выдаткі, пражыванне ў гатэлі, харчаванне (мы не маем магчымасці аказаць візавую падтрымку, але калі яна вам патрэбная – пішыце, будзем думаць разам). 


Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць форму заяўкі. Арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў. Апошні дзень для падачы заяўкі – 1 верасня 23:59.


Курс ладзіцца пры падтрымцы EHU і CreateCulture Space.

НАШЫЯ ЭКСПЕРТЫ

НАШЫЯ ЭКСПЕРТЫ

Пры падтрымцы экспертаў удзельнікі будуць працаваць над сваімі праектамі на працягу ўсяго трэнінгу.

Karolis Vyšniauskas

Рэдактар ​​і аўтар

NARA

Indrė Kiršaitė

Рэдактарка ​​і журналістка

NARA

Tomas Valkauskas

Журналіст

LRT

Kata Bitowt

Гукарэжысёрка

NARA

FAQ

FAQ

FAQ

На якой мове будзе праходзіць трэнінг?

Мова трэнінгу – англійская, пры неабходнасці будзе арганізаваны пераклад.

Якія патрабаванні да ўдзелу ў курсе?

Неабходна мець ідэю падкаста, магчымасць наведаць трэнінг, а таксама выпусціць (з падтрымкай Belarus Podcast Hub) 2-3 эпізоды па выніках курса. На саміх занятках неабходна мець лэптоп і навушнікі.

Калі і дзе будзе праходзіць трэнінг?

4-дзённы трэнінг пройдзе з 26 па 29 верасня ў Вільні, Літва.

Як прыняць удзел?

Калі ласка, дасылайце вашую заяўку праз гугл-форму.